Галоўная / Зваротная сувязь / Супрацоўніцтва
Умовы апублікавання вынікаў дысертацыйных даследаванняў
У адпаведнасці з Інструкцыяй па афармленні дысертацыі і аўтарэферата, зацверджанай пастановай Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь ад 28.02.2014 г. № 3, аб’ём навуковага артыкула павінен складаць не менш за 14 000 друкаваных знакаў, улічваючы прабелы, знакі прыпынку, лічбы і інш.
Элементы навуковага артыкула:
– анатацыя на англійскай і беларускай мовах, ключавыя словы артыкула;
– прозвішча і ініцыялы аўтара (аўтараў) артыкула, яго назва;
– уводзіны;
– асноўная частка, якая ўключае графікі і іншы ілюстрацыйны матэрыял (пры яго наяўнасці);
– заключэнне, дзе дакладна сфармуляваны вынікі;
– спіс выкарыстаных крыніц;
– індэкс УДК;
– дата паступлення артыкула ў рэдакцыю.
Прымаюцца да друку артыкулы, якія маюць рэкамендацыю навуковага кіраўніка або кафедры.

Патрабаванні да афармлення матэрыялаў
Рэдакцыя прымае на разгляд матэрыялы на беларускай мове аб’ёмам да 20 старонак (пажадана ў электронным выглядзе). Тэкставая інфармацыя мусіць быць запісаная ў фармаце Word, дапускаецца мінімальнае фарматаванне (шрыфт Times New Roman, вылучэнні або курсівам, або паўтлустым, або паўтлустым курсівам). Калі дасылаецца рукапіс, то ён павінен лёгка чытацца і не ўтрымліваць выпраўленняў. Малюнкі варта выконваць выразна, ярка (у чорна-белай гаме). Уся нятэкставая інфармацыя на электронных носьбітах (фота, графікі і да т. п.) павінна быць запісана ў любым графічным фармаце (jpg, tiff; 300 dpi), але не павінна знаходзіцца ў тэксце ў фармаце Word. Фотаздымкі аўтараў прымаюцца партрэтнага кшталту (неабавязкова пашпартныя), добрай якасці (ні ў якім выпадку не ксеракопіі!). Неабходна пазначаць прозвішча, імя і імя па бацьку аўтара, месца яго працы, пасаду, вучоную ступень, званне, хатні адрас, тэлефоны, пашпартныя звесткі (серыя, нумар, калі і кім выдадзены, асабісты нумар, адрас прапіскі).
 
Выдавецкаядзейнасць 
 
Наша рэдакцыя мае магчымасць падрыхтаваць да выдання ваш часопіс, кнігу ці брашуру. У падрыхтоўку ўваходзяць усе магчымыя віды паслуг: рэдагаванне, карэктаванне, вёрстка, дызайн, прэпрэс. Канчатковая сума аплаты вылічваецца па ўзаемнай дамове.
 
Размяшчэнне рэкламы 
Мы прапануем размяшчэнне рэкламы на другой і трэцяй старонках вокладкі часопіса. Цана рэкламнай плошчы на ўсю паласу складае 2 руб. за 1 кв.см (з улікам НДС). Дзейнічае сістэма зніжак. 
 
Прыярытэт аддаецца рэкламе адукацыйнага, культурнага і выхаваўчага характару. Рэкламны макет прымаецца ў фарматах любога графічнага або вектарнага рэдактара. Макеты, зробленыя ў офісных праграмах ці захаваныя ў фармаце jpg, не прымаюцца. Пры адсутнасці макета дызайн рэкламы аплачваецца асобна па ўзаемнай дамове.