Галоўны рэдактар
Зоя Іванаўна Падліпская

Педагог, паэтэса, публіцыст. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі (2001).
Нарадзілася 7 кастрычніка 1964 г. у в. Сярагі Слуцкага раёна Мінскай вобласці ў сям’і настаўніка беларускай мовы і літаратуры. Вучылася ў Мінскім медыцынскім вучылішчы № 2, закончыла Слуцкае медыцынскае вучылішча (1983), Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка (1994), аспірантуру пры БДПУ імя М. Танка (2004). Працавала медсястрой у дзіцячай паліклініцы, выхавальнікам у дзіцячым садку, настаўнікам беларускай мовы і літаратуры ў СШ № 10 імя С. Ф. Рубанава г. Слуцка, арганізатарам у аддзеле адукацыі Слуцкага гарвыканкама.
У 2001 г. пераведзена ў Мінскі абласны інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіруючых работнікаў і спецыялістаў адукацыі, дзе працавала метадыстам, начальнікам аддзела выхаваўчай работы. Затым на пасадзе навуковага супрацоўніка Нацыянальнага інстытута адукацыі. Працавала начальнікам аддзела грамадска-гуманітарнай адукацыі, прарэктарам па вучэбнай рабоце Мінскага гарадскога дзяржаўнага інстытута павышэння кваліфікацыі спецыялістаў адукацыі. У 2007 – 2009 гг. – галоўны інспектар упраўлення агульнай сярэдняй адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. У маі 2009 г. загадам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь прызначана галоўным рэдактарам часопіса “Роднае слова”.
Даследчык сучаснай беларускай паэзіі, аўтар больш як 30 навуковых і навукова-метадычных публікацый.  
Аўтар зборнікаў паэзіі: “Палон нябёсаў” (1998), “У вэлюме завей” (2005), “Малюся зорам” (2014), кнігі прозы “Нашчадкі выбранцаў” (электронны варыянт, 2017); адна з аўтараў фотаальбома-кнігі “Зямля сілы. Белавежская пушча” (2006); агульных паэтычных зборнікаў: “Прызнанне ў любові і каханні” (2004), “Краіну родную люблю” (2010), “На мове сэрца” (2013), “На прасторах любай Беларусі” (2013), “Па праву жывога. Кніга-прызнанне сучасных беларускіх паэтаў да 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” (2014), “Неделимое русло” (2014, Санкт-Петербург), “Разам з Радзімай: песні беларускіх кампазітараў і паэтаў” (2016).
 
Зоя Падліпская – гераіня аўтарскай перадачы Ларысы Грынько “Лёсу свайго гаспадыня” (СТВ, 2007), аўтарскай перадачы Алены Трацэнкі “Дыяблог. Пра мову” (БТ-3, 2016). Аўтар сцэнарыя дакументальнага фільма “Я – дзяўчынка на шары” пра жыццёвы і творчы шлях Раісы Баравіковай (БТ, 2009), аўтар верша “Мой горад” да дакументальнага фільма “Минск обзорный” (рэж. Дзяніс Краўцоў, 2011).
 
Узнагароды: Ганаровая грамата Слуцкага ГК ЛКСМБ (1980), Ганаровая грамата ўпраўлення адукацыі Мінскага аблвыканкама (1999), Ганаровая грамата аддзела адукацыі Слуцкага гарвыканкама (2000), Падзяка старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта (2000), знак узнагароды “За службу на Каўказе” (2004), Грамата Мінскага гарадскога інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіруючых работнікаў і спецыялістаў адукацыі (2006), Ганаровая грамата камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама (2007), Ганаровая грамата Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі (2010), Дыплом Саюза пісьменнікаў Беларусі (2010), Ганаровая грамата Мінскага абласнога камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі (2012), Ганаровая грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2013), Падзяка аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2013), нагрудны знак Саюза пісьменнікаў Беларусі “За вялікі ўклад у літаратуру” (2013), медаль Імператарскага ордэна Святой Ганны (2013), імператарскі ордэн Святой Вялікапакутніцы Анастасіі Вызваліцельніцы (2014), нагрудны знак Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь “Выдатнік друку Беларусі” (2013).

Намеснік галоўнага рэдактара
Марыя Антонаўна Кныш

Закончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1979) і аспірантуру пры БДУ (1996). Працавала настаўнікам беларускай мовы і літаратуры ў сярэдніх школах г. Мінска, намеснікам дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце СШ № 8; старшым выкладчыкам падрыхтоўчага аддзялення БДУ; дацэнт кафедры педагогікі Мінскага гарадскога інстытута развіцця адукацыі, метадыст вышэйшай катэгорыі. З 2010 г. – намеснік галоўнага рэдактара часопіса “Роднае слова”. Аўтар артыкулаў па сучасным уроку і педагагічных тэхналогіях.
Узнагароджана Ганаровай граматай камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама (2005), Граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2007), Граматай Мінскага гарадскога інстытута развіцця адукацыі (2008), Ганаровай граматай установы «Рэдакцыя часопіса “Роднае слова”» (2013) і інш.

Рэдактар аддзела мовы
Ларыса Сагановіч

Закончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1985). Працавала ў Інстытуце педагогікі, Літаратурным музеі Янкі Купалы, Музеі гісторыі беларускай літаратуры. У рэдакцыі часопіса “Роднае слова” з 1993 г.
Узнагароджана Ганаровымі граматамі НДІ педагогікі МА БССР (1979, 1982), Ганаровымі граматамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (1996, 2008), Ганаровай граматай установы «Рэдакцыя часопіса “Роднае слова”» (2011), Ганаровай граматай Мінскага абласнога камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі (2012) і інш.

Рэдактар аддзела культуры
Наталля Шапран

Закончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1994) і аспірантуру Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2002). Працавала намеснікам дырэктара Мінскага дзяржаўнага мастацкага вучылішча імя А. К. Глебава (1995 – 2007). У рэдакцыі часопіса “Роднае слова” – з 2008 г.
Узнагароджана Граматай адміністрацыі Савецкага раёна г. Мінска (2005), Ганаровай граматай установы «Рэдакцыя часопіса “Роднае слова”» (2011), Граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2013) і інш.

Рэдактар аддзела літаратуры
Крысціна Пучынская

Закончыла факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (2003). З 2003 г. –  літаратурны рэдактар часопіса  “Роднае слова” , з 2004 г. – рэдактар аддзела літаратуразнаўства.
Адзін са складальнікаў кнігі “Фёдар Піскуноў. Мова як сістэма: Правапіс у святле камп’ютарна-лінгвістычнага аналізу” (2014).
Узнагароджана Ганаровай граматай установы «Рэдакцыя часопіса “Роднае слова”» (2013).

Рэдактар аддзела методыкі
Вольга Крукоўская

Закончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (2009), магістратуру па спецыяльнасці “Мовазнаўства” (2010). Магістр філалагічных навук. У рэдакцыі часопіса “Роднае слова”  –  з 2009 г.
Узнагароджана Ганаровай граматай установы «Рэдакцыя часопіса “Роднае слова”» (2013).

Галоўны бухгалтар
Валянціна Ракіцкая

Закончыла Інстытут народнай гаспадаркі па спецыяльнасці бухгалтарскі ўлік і аналіз гаспадарчай дзейнасці (1984). Працавала эканамістам, старшым эканамістам на прадпрыемстве «Белмашоптторг», галоўным бухгалтарам у камерцыйных структурах. У 2008 – 2009 гг. – галоўны бухгалтар УП «Завод  “Электронмаш”». З 2009 г. – ва ўстанове «Рэдакцыя часопіса “Роднае слова”».
Узнагароджана Ганаровай граматай УП «Завод “Электронмаш”» (2008), Ганаровай граматай Мінскага абласнога камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі (2012) і інш.

Адказны сакратар
Вольга Барздова

Закончыла Мінскае педагагічнае вучылішча № 2 (1992), Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка (1997). Працавала настаўнікам пачатковых класаў, беларускай мовы і літаратуры, намеснікам дырэктара па вучэбнай рабоце гімназіі № 23 г. Мінска з беларускай мовай навучання. З 2009 г. – загадчык прыёмнай рэдакцыі часопіса “Роднае слова”. З 2013 г.  – адказны сакратар.
Узнагароджана Ганаровай граматай упраўлення адукацыі Савецкага раёна г. Мінска (2005), Ганаровай граматай установы «Рэдакцыя часопіса “Роднае слова”» (2013), Ганаровай граматай Мінскага абласнога камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі (2013) і інш.